Зяленскі: расійскія ўдары пашкодзілі 40% энергетычнай інфраструктуры Украіны

Кіеў, 1 лістапада 2022-га / АР
Кіеў, 1 лістапада 2022-га / АР

Расійскія ракетныя і іншыя ўдары сур'ёзна пашкодзілі ўжо 40% усёй энергетычнай інфраструктуры Украіны, у прыватнасці ЦЭС, ЦЭЦ і ГЭС. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў падчас сустрэчы з еўракамісарам ЕС па пытаннях энергетыкі Кадры Сімсан. Яна знаходзіцца з візітам ва Украіне.

Зяленскі расказаў аб мерах, якія прымае дзяржава для стабілізацыі працы энергасеткі. Ён адзначыў, што з-за расійскіх удараў ракетамі і баявымі дронамі Украіна прыпыніла экспарт электраэнергіі ў Еўрасаюз. "Але я ўпэўнены, што мы ўсё адновім, і ў больш спакойны час, калі будзе стабілізаваная сітуацыя ў нашай энергасістэме, мы працягнем экспарт электраэнергіі ў Еўропу", — заявіў украінскі прэзідэнт.

Аднаўляць інфраструктуру пасля абстрэлаў Украіне дапамагаюць ужо больш за дзясятак краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі