Зяленскі заклікаў вярнуцца бізнесоўцаў, якія з'ехалі ад расійскай пагрозы

Зяленскі заклікаў вярнуцца бізнесоўцаў, якія з'ехалі ад расійскай пагрозы

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з відэазваротам з нагоды расійскай ваеннай пагрозы. 

Ён абвясціў 16 лютага Днём яднання і прапанаваў у гэты дзень вывесіць дзяржаўныя сцягі. Гэты дзень у СМІ называюць верагоднай датай расійскай агрэсіі.

Зяленскі паведаміў, што Украіна сочыць за сітуацыяй і пралічвае розныя сцэнары. "Мы дакладна ведаем, дзе побач з нашай мяжой чужая армія, яе колькасць, лакацыю і яе планы", — запэўніў ён.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што яе ўзброеныя сілы цяпер у значна лепшым стане, чым у 2014 годзе. Акрамя таго, Украіна цяпер атрымлівае міжнародную падтрымку. 

Зяленскі заклікаў на працягу 24 гадзін вярнуцца ва Украіну бізнесоўцаў, палітыкаў і чыноўнікаў, якія з'ехалі на фоне расійскай пагрозы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі