Зяленскі заявіў, што Украіна не гатовая на "мір любой цаной"

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / @V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не гатовая казаць "аб міры любой цаной". У інтэрв'ю выданню Sun ён прызнаў, што людзі стаміліся ад вайны, але яны па-ранейшаму хочуць "справядлівага міру".

"Мы не верым ні Пуціну, ні Расіі, мы не верым, што яны хочуць скончыць вайну. Яны хочуць забіць нас. І мы хочам справядлівасці", — сказаў Зяленскі. Ён таксама прызнаў, што ў заходніх партнёраў сталі з'яўляцца сумневы на фоне сціплых поспехаў украінскага контрнаступлення. Але ён не згодны з заявамі, што вайна зайшла ў тупік. "У маральным плане патавай сітуацыі няма. Мы ў сябе дома. Рускія на нашай зямлі. Такім чынам, у гэтым няма тупіка", — заявіў Зяленскі. Пры гэтым у небе ў праціўніка па-ранейшаму ёсць перавага  — "а як рухацца наперад, калі ты не можаш кантраляваць неба?". Украінскі прэзідэнт таксама адзначыў, што адсутнасць прагрэсу на сушы збольшага было ўраўнаважана поспехамі на Чорным моры. Украінскія вайскоўцы нанеслі серыю ракетных удараў і ўдараў беспілотнікаў па расійскіх вайсковых караблях. Гэтыя атакі вымусілі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна адвесці свой Чарнаморскі флот на ўсход. А гэта, у сваю чаргу, дазволіла Украіне адкрыць калідор для экспарту збожжа. "Мы сапраўды знішчылі частку расійскага флоту",  — сказаў Зяленскі журналістам.

Між тым сёння ў Кіеў прыбыў з візітам міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус. У нямецкім абаронным ведамстве адзначылі, што Пісторыус адправіўся ва Украіну, "каб асабіста ацаніць бягучую сітуацыю і эфектыўнасць падтрымкі Германіі". Запланаваныя яго сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім і ўкраінскім калегам Рустэмам Умеравым.

Зеленский заявил, что Украина не готова на "мир любой ценой"
В начале визита в Киев Борис Писториус возложил цветы к мемориалу в память о героях Майдана /@uniannet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі