З'явілася новае відэа, як палкоўнік Карпянкоў разбівае дзверы мінскай кавярні
З'явілася новае відэа, як 6 верасня ў Мінску кіраўнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС палкоўнік Мікалай Карпянкоў разбівае дзверы кавярні OʼPetit. Відэа зняў стартапер Канстанцін Канопка за секунды да свайго затрымання.
"Я да апошняга не верыў, што будзе штурм, — піша ён у Facebook. — Усе вельмі спалохаліся, калі паляцела шкло, калі наша сховішча аказалася пасткай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.