У Гродзенскім дзіцячым хоспісе выламалі дзверы
Невядомыя людзі ўзламалі дзверы ў памяшканні, якія займаў Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Відэа апублікавала ў Фэйсбуку дырэктарка ўстановы Вольга Вялічка, якая была вымушаная эміграваць за мяжу ад пераследу.
Па таймеры ў левым верхнім кутку бачна, што адбылося гэта ў пятніцу 12 сакавіка пасля 17:00.
Вольга Вялічка ўдзельнічала ў мірных акцыях пратэсту і публічна выступіла супраць гвалту сілавікоў. Пасля гэтага на яе пачалі крымінальную справу па эканамічным артыкуле, і жанчына была вымушаная эміграваць.
Сам хоспіс высяляюць з гродзенскай дзіцячай палкілінікі №2, дзе ён арандаваў памяшканні. Пракуратура падала на хоспіс у суд, каб прымусова скасаваць дамову на арэнду памяшканняў і выселіць яго.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.