З'явілася відэа буйнога тэракта ў цэнтры Анкары
З'явілася відэа буйнога тэракта ў цэнтры Анкары. Увечары 13 сакавіка падчас выбуху замінаванага аўтамабіля каля аўтобуснага прыпынку загінулі 37 чалавек, 125 атрымалі раненні. Момант выбуху зафіксавалі камеры відэаназірання. Гэта пяты буйны тэрарыстычны акт у Турцыі за апошнія месяцы.
Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган паабяцаў "паставіць тэрарыстаў на калені". Ён перакананы, што ў барацьбе з тэрарызмам будзе атрыманая перамога.
Фота: AP