З'явілася відэа штурму абласной адміністрацыі ў Івана-Франкоўску
У цэнтральнай і заходняй Украіне пратэстоўцы працягваюць захопліваць будынкі мясцовых уладаў.
Удзень у пятніцу пачаўся штурм абласной адміністрацыі ў Івана-Франкоўску. Да будынка прыйшлі тысячы людзей, сотні з іх уварваліся і прымусілі ратавацца ўцёкамі міліцыю. Мясцовага губернатара Васіля Чуднова на працоўным месцы не аказалася, адзначае news.liga.net.
Ва Украіне пратэстоўцы захопліваюць будынкі абладміністрацый (карта)