З'явілася відэа скандальнай заявы Святланы Алексіевіч пра палякаў

З'явілася відэа скандальнай заявы Святланы Алексіевіч пра палякаў

Беларуская пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч зрабіла скандальную заяву пра адносіны палякаў да яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Адбылося гэта на сустрэчы ў Брукліне. Відэа яе заявы трапіла ў інтэрнэт.

Алексіевіч: "І вы ведаеце, што рабіла Польшча з яўрэямі... Я ведаю, адзін знаёмы журналіст у Польшчы напісаў, што палякі рабілі з яўрэямі. Палякі горш за ўсіх адносіліся да яўрэяў. І ксяндзы проста пропаведзі прамаўлялі: "забі яўрэя".

Таксама Святлана Алексіевіч сказала, што карнікі, якія падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў дзейнічалі ў Беларусі, "былі ўсе з Украіны". Паводле яе слоў, не толькі ў Літве, Латвіі мясцовае насельніцтва само знішчала яўрэяў яшчэ да прыходу немцаў, але і ва Украіне. Таксама пісьменніца паразважала пра адказнасць нашчадкаў за гэтыя злачынствы.

МЗС Польшчы асудзіла заяву Святланы Алексіевіч. У ёй адзначаецца, што "такога кшталту заявы не падмацаваныя фактамі і ў вышэйшай ступені несправядлівыя... наносяць шкоду польскаму народу". Звяртаецца ўвага на тое, што тысячы палякаў, у тым ліку і ксяндзы, рызыкуючы сваім жыццём, ратавалі яўрэяў падчас нямецкай акупацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі