З'явілася відэа, як "Беркут" збівае былога міністра ўнутраных спраў

Ён спрабаваў вырашыць канфлікт паміж удзельнікамі Аўтамайдана і байцамі спецпадраздзялення "Беркут". Пратэстоўцы заблакавалі аўтобусы беркутаўцаў у раёне праспекта Перамогі ў Кіеве. Юрыю Луцэнку ударам дубінкі разбілі галаву.



На відэа, якое паказала ў жывым эфіры "Грамадскае тэлебачанне", відаць, як баец "Беркута" наносіць удар па галаве Луцэнкі. Нагадаем, у Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны раней заявілі, што відэа, на якім відаць момант збіцця палітыка байцамі "Беркута", няма, інфармуе pravda.com.ua.
 

Юрыю Луцэнка 49 гадоў. Ён быў міністрам унутраных спраў у 2005-2006 і 2007-2010 гадах. У 2010-2013 гадах знаходзіўся ў зняволенні, прызнаны вінаватым у халатнасці і растраце дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных памерах. Быў памілаваны. З лістапада 2013-га — адзін з лідараў акцый пратэсту ў Кіеве.  

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі