З'явілася відэа, як камунальнікі дастаюць нацыянальны сцяг з-пад лёду

З'явілася відэа, як камунальнікі дастаюць нацыянальны сцяг з-пад лёду

Жыхары мінскага мікрараёна Уручча 8 снежня сталі відавочцамі незвычайнага відовішча. На сажалцы каля ПВТ у лёд умёрз нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Каб дастаць яго, камунальнікі пачалі дзяўбсці лёд сякерай.

Улады вядуць сапраўдную вайну з нацыянальным сцягам. За яго наяўнасць у вакне ці на гаўбцы штрафуюць як за пікет. Вывешаныя сцягі і бел-чырвона-белыя стужкі зрываюць. Акрамя таго, плануецца прыняць закон, які, верагодна, афіцыйна забароніць ужыванне нацыянальнага сцяга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі