З'явіліся беларускамоўныя бігборды "Дынама-Мінск" (фота)
Пакуль што іх можна пабачыць толькі ў сталіцы. Але неўзабаве клуб абяцае выставіць іх у абласных цэнтрах.
У Мінску з'явіліся новыя беларускамоўныя бігборды, прысвечаныя хакейнаму клубу "Дынама-Мінск".
Як адзначае прэс-служба "Дынама", акрамя беларускай мовы навіной бігбордаў стала з'яўленне чырвонага колеру — нязвыклага для традыцыйнага дызайну "зуброў", але цалкам зразумелага ў нацыянальным кантэксце. Акрамя таго, на бігбордах з'явіліся новыя хакеісты — Шынкевіч, Мільчакоў, Гаўрус. Абнавіўся і слоган — "Каманда тваёй сталіцы!".
Неўзабаве аналагічныя банэры з’явяцца і ў абласных цэнтрах Беларусі. Яны будуць адрознівацца толькі слоганам — "Каманда тваёй краіны!".
Фота — hcdinamo.by