З'явіўся абноўлены рэйтынг WTA, Арына Сабаленка — 13-я
24 снежня з'явіўся абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. Беларускія тэнісісткі займаюць у ім наступныя месцы: Арына Сабаленка — 13-я, Аляксандра Сасновіч — 30-я, Вікторыя Азаранка — 51-я, Вера Лапко — 65-я.
Лідыруюць Сімона Халеп з Румыніі, Ангеліка Кербер з Германіі і Каралін Вазняцкі з Даніі.
14 студзеня 2019-га пачнецца адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Упершыню ў асноўнай сетцы згуляюць адразу пяць прадстаўнікоў Беларусі — Сабаленка, Сасновіч, Азаранка і Лапко, а таксама Ілля Івашка.