З'явіўся ўнікальны сайт з мапамі Беларусі розных часоў
![Сайт belpast.com / скрыншот](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%BC%D0%B0%D0%BF%D1%8B.PNG.webp?itok=LMQ7A1KA)
Сайт belpast.com / скрыншот
Беларус Андрэй Клопаў пры дапамозе ChatGPT стварыў унікальны і вельмі цікавы праект: сайт з мапамі Беларусі розных часоў.
Старадаўнія мапы Беларусі накладваюцца на сучасную — так можна арыентавацца і параўноўваць, знаходзіць цікавыя змены. Напрыклад, што з’явілася там, дзе 300 гадоў таму знаходзілася якая-небудзь вёска.
Як піша blizko.by, агулам на сайце сабрана сотня мапаў і здымкаў з 1613 па 1953 гады — 340 гадоў картаграфічнай гісторыі Беларусі.
![З'явіўся ўнікальны сайт з мапамі Беларусі розных часоў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D0%BC%D0%B0%D0%BF%D0%B02.PNG.webp?itok=eRO5scgx)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.