З'явіўся зварот да сусветных лідэраў у справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў

Беларускія праваабаронцы звернуцца да сусветных лідэраў з просьбай аказаць садзейнічанне ў незалежным расследаванні справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Пра гэта заявіла кіраўнік грамадскай арганізацыі "Цэнтр па правах чалавека" Раіса Міхайлоўская. Яна зазначыла, што зварот падрыхтаваны кіраўнікам краін Еўрапейскага саюза, дзейнаму прэзідэнту ЕС, прэм'ер-міністру Швецыі Фрэдэрыку Рэінфельду, старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлю Барозу, прэзідэнту ЗША Бараку Абаму і прэзідэнту Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву. "Пасля таго як мы збяром подпісы пад зваротам вядомых людзей, мы накіруем гэты зварот адрасатам", — зазначыла Міхайлоўская.

Паводле яе слоў, беларускія праваабаронцы не сумняваюцца, што справы Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзіміра Асіпенкі і Арцёма Дубскага "палітычна матываваныя". "Беларускія праваабаронцы лічаць іх вязнямі сумлення", — цытуе словы Міхайлоўскай БелаПАН.

Каб не дапусціць закрытага суда па справе прадпрымальнікаў, прадоўжыла праваабаронца, можна стварыць камісію з юрыстаў і следчых гэтых краін, якія аб'ектыўна ацанілі б ход расследавання справы Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі, а таксама неабходна настойваць на адкрытым судовым працэсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі