Зыгмантовіч не ўзяў у зборную Глеба, Брэсана і Радзівонава
Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера назваў гульцоў, выкліканых на матчы з іспанцамі і мексіканцамі.
Паўабаронцы Аляксандр Глеб, Рэнан Брэсан і нападаючы Віталь Радзівонаў, які аднавіўся пасля траўмы, не трапілі ў склад зборнай Беларусі па футболе на бліжэйшыя матчы з камандамі Іспаніі і Мексікі. Спіс гульцоў, выкліканых на гэтыя дзве гульні, назваў выконваючы абавязкі галоўнага трэнера Андрэй Зыгмантовіч. У заяўцы значацца 23 футбалісты: 11 прадстаўнікоў чэмпіянату Беларусі (6 з БАТЭ, 3 з мінскага "Дынама", 2 з "Шахцёра"), 11 легіянераў з расійскай прэм'ер-лігі і адзін гулец французскага першынства. Адзначым, што ўпершыню ў зборную выкліканы абаронца БАТЭ Максім Валадзько.
Склад нашай каманды выглядае наступным чынам:
Варатары: Юрый Жаўноў ("Тарпеда" Масква), Аляксандр Гутар ("Дынама-Мінск"), Сяргей Чэрнік (БАТЭ).
Абаронцы: Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Сяргей Паліцевіч ("Дынама-Мінск"), Аляксей Янушкевіч, Сяргей Мацвейчык (абодва — "Шахцёр" Салігорск), Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва — БАТЭ), Максім Бардачоў ("Растоў", Расія).
Паўабаронцы: Станіслаў Драгун ("Крылы Саветаў", Расія), Цімафей Калачоў ("Растоў", Расія), Сяргей Кісляк ("Рубін", Расія), Ілля Алексіевіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва — БАТЭ), Ігар Стасевіч ("Дынама-Мінск "), Антон Пуціла ("Тарпеда" Масква), Павел Няхайчык ("Томь", Расія), Сяргей Крывец ("Метц" Францыя), Міхаіл Сівакоў ("Чарнаморац" Украіна), Сяргей Балановіч ("Амкар" Расія).
Нападаючыя: Мікалай Сігневіч (БАТЭ), Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў" Расія).
Нагадаем, 15 лістапада ў рамках кваліфікацыі Чэмпіянату Еўропы 2016 зборная Беларусі згуляе супраць Іспаніі ў горадзе Уэльва, а 18 лістапада на "Барысаў-Арэне" ў межах таварыскага матчу памераецца сіламі з камандай Мексікі.
Фота: bff.by