1000 рублёў за дапамогу ў адкрыцці гуманітарнай візы. Гэта ўвогуле нармальна?

Пашпарты беларусаў / Еўрарадыё
Пашпарты беларусаў / Еўрарадыё

1000 рублёў — такую цану прапанавалі заплаціць беларусцы Яніне Ганчаровай у адным з агенцтваў за паслугі па атрыманні польскай гуманітарнай візы. Паводле яе слоў, самастойна запісацца і зрабіць турыстычны шэнген з Беларусі цяпер немагчыма, таму што ўсё занята.

"Я не буду рабіць гуманітарную візу, бо маральна не гатовая купляць тое, што прызначана людзям бясплатна. Гэта як даваць 50 рублёў лекару ў дзяржаўнай паліклініцы", — напісала дзяўчына ў сваім фэйсбуку.

Чаму агенты патрабуюць такія неймаверныя сумы? Дырэктарка турфірмы "Эліотрэвэл" Галіна Вараб'ёва кажа, што да такой сітуацыі прывяла вялікая колькасць ахвотных атрымаць хоць нейкія візы і закрыццё або моцнае скарачэнне штату консульскіх устаноў.

Беларусам, якім трэба выехаць, даводзіцца згаджацца на розныя ўмовы агентаў. Мы пагаварылі з імі і даведаліся, з якімі прапановамі і праблемамі можна сутыкнуцца, звяртаючыся па дапамогу да спецыялістаў у цяжкім для ўсіх 2022 годзе.

1000 рублей за помощь в открытии гуманитарной визы. Это вообще нормально?
Вакзал у Варшаве

Агент Вольга адразу папярэджвае, што цэны на візы цяпер вялікія і, калі падаецца чалавек, у якога раней віз не было, хутчэй за ўсё, яму паставяць аднаразовую візу. Гэта значыць, заплаціце шмат і амаль не пакарыстаецеся.

"Мы адкрываем візы праз Італію, — кажа суразмоўніца. — На сёння гэта самы танны варыянт: 90 еўра (255 рублёў) — паслугі агента, 310 рублёў — візавы збор, плюс 20-30 рублёў — страхоўка". Разам — амаль 600 рублёў.

У кампаніі "TUT віза" вам не дапамогуць з гуманітарнымі польскімі візамі, але могуць дапамагчы адкрыць праз Аўстрыю і Грэцыю. 250 рублёў трэба будзе заплаціць агенту за запіс у візавы цэнтр, запаўненне анкеты, бронь авіябілетаў і выкупленую бронь гатэля. Асобна — за візавыя зборы (Аўстрыя — 70 еўра (198 рублёў), Грэцыя — 65 (184)), страхоўку (40 рублёў, калі на месяц), фота (10 рублёў). Такія візы абыдуцца прыкладна ў 500 рублёў, то-бок ужо танней, чым калі б вы адкрывалі праз Італію.

"Шэнген цяпер выдае Іспанія пры асабістай падачы ў Маскве, на Італію запісу раней за ліпень не будзе, — папярэджваюць нас у службе візавай падтрымкі агенцтва Visavisa. — Гарантыі па запісе дакладна не даём, таму што можа быць і пазней, у жніўні або верасні. На Венгрыю месцы адкрыюць толькі ў пачатку траўня, і там неабходна прыкладаць выкупленую бронь пражывання, на Грэцыю таксама неабходна прыкладаць усе выкупленыя броні. Кошт паслугі агенцтва пры падачы не шэнген — 200 рублёў".

1000 рублей за помощь в открытии гуманитарной визы. Это вообще нормально?
У Грэцыі / slovoidilo.ua

Паводле слоў агента, можна адкрыць візу і праз Польшчу, але толькі працоўную або гуманітарную. Чаканне запісу каля месяца, магчыма, і даўжэй. З Гомеля і Магілёва ёсць шанц адкрыць хутчэй, чым з Мінска.

Кошт паслугі агента пры падачы на гуманітарную візу — 500 рублёў, рабочую — 500 са сваім запрашэннем і 800 з запрашэннем ад агенцтва. 11 еўра (31 рубель) — сэрвісны збор пры падачы ў візавым цэнтры, плюс неабходна адкрыць страхоўку на ўвесь тэрмін знаходжання — гэта 80 еўра (227 рублёў) без зубнога. Разам: 758 рублёў — гуманітарная, 1058 — рабочая з запрашэннем ад агенцтва.

На сайце Цэнтра візавых паслуг VIZA5 гуманітарную польскую візу прапануюць зрабіць ад 850 рублёў.

Агенты тлумачаць:

"У бягучай сітуацыі ахвотных атрымаць візы ў дзясяткі разоў больш, чым месцаў у консульствах. Запісацца на падачу дакументаў стала тэхнічна складаней і патрабуе дадатковых унутраных магутнасцяў. У сувязі з гэтым кошт запісу, а адпаведна і кошт паслуг, павялічаны на найбліжэйшы час. У гэты няпросты час мы не імкнёмся больш зарабіць, мы імкнёмся дапамагчы вам і якасна выканаць сваю працу!" 

У візавым цэнтры Visa24 нам кажуць, што цяпер адкрыць любую візу няпроста. Падацца на атрыманне турыстычных віз можна будзе толькі ў чэрвені-ліпені.

"Праз Польшчу цяпер таксама не запісацца, там зусім бяда, — кажуць нам па тэлефоне. — Тэарэтычна можна падацца на гуманітарную візу, але мы нават не возьмемся вас абнадзейваць, што запішам. На практыцы запісацца практычна нерэальна. Вельмі мала месцаў і вельмі шмат ахвотных. Трэба чакаць па два-тры месяцы, пакуль хтосьці запіша. Агенцтвы прапануюць свае паслугі за казачныя грошы: 700-900 рублёў, і гэта толькі каб запісацца на падачу анлайн. Прычым няма гарантыі, што візу зробяць. Па гуманітарных візах цяпер шмат адмоў".

Нам тлумачаць, што тэарэтычна чалавек можа запісацца і сам, але гэта практычна нерэальна: "злавіць гэты анлайн-талон нават праграмісты не могуць".

У гэтым агенцтве пакуль не бяруцца дапамагаць адкрываць польскія гуманітарныя візы, таму што яшчэ не разабраліся з кліентамі, якія звярнуліся па іх раней.

"Якія расцэнкі на іх будуць у будучыні, сказаць складана. Пакуль дапамагаем адкрываць турыстычныя італьянскую або аўстрыйскую візы. Падача — у чэрвені-ліпені. Прыкладна 300 рублёў вы заплаціце за нашу паслугу, 35 еўра (99 рублёў) — консульскі збор, 27 еўра (76 рублёў) — страхоўка. Разам прыблізна 475 рублёў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі