12 жніўня ў Мінску прадстаўнік Расіі абмяркуе рээкспарт прадуктаў

Як паведамляе РІА "Новости", гаворка пойдзе пра недапушчэнне рээкспарту з тэрыторыі Беларусі прадукцыі краін, якая абмежаваная для ўвозу ў Расію. Пра гэта гаварылі падчас тэлефоннай размовы кіраўнікі Беларусі і Расіі. Лукашэнка паабяцаў, што "на мяжы будзе забяспечана поўная празрыстасць у духу партнёрскіх адносінаў".

Як вядома, у адказ на санкцыі Захаду, расійскае кіраўніцтва забараніла імпарт шэрагу сельскагаспадарчых і харчовых тавараў з краін, якія ўвялі санкцыі (ЗША, краіны ЕС, Канада, Аўстралія, Нарвегія). Пад забарону трапілі ялавічына, свініна, птушка, сыры і малочная прадукцыя, а таксама садавіна, гародніна і арэхі.

Як чакаецца, на наступным тыдні Мінск і Масква абмяркуюць і значнае павелічэнне паставак беларускага харчавання ў Расію.

Заяц і Данкверт абмяркуюць і сітуацыю з барацьбой з афрыканскай чумой свіней.

На расійскіх санкцыях Беларусь заробіць. Павышэнне цэн

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі