14-гадовая дзяўчына ў Лунінцы здымалася для TikTok і звалілася з 4-га паверха

14-гадовая дзяўчына ў Лунінцы здымалася для TikTok і звалілася з 4-га паверха

18 студзеня ў Лунінцы  14-гадовая дзяўчына страціла раўнавагу і звалілася з гаўбца чацвёртага паверха, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Цяпер яна знаходзіцца ў бальніцы, яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Дзяўчына распавяла, што здымалася на відэа ў TikTok, закінула галаву і звалілася з гаўбца.

Следчы камітэт праводзіць праверку, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі