Незалежны аналітык Сяргей Чалы — на Еўрарадыё (відэа)
Тыдзень быў багаты на эканамічныя тэмы. Пад уплывам коштаў на нафту прасеў курс расійскага рубля, а за ім да пяцімесячнага мінімуму ўпаў і беларускі рубель. Гендырэктар "Мотавела" Мікалай Ладуцька падаў у Эканамічны суд заяву пра банкруцтва завода — колішняя гордасць беларускай прамысловасці вінная шасці банкам некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў. І яшчэ $400 тысяч — сваім супрацоўнікам. А ў пятніцу стала вядома, што Беларусь размясціла еўрабондаў на $1,4 млрд, пры гэтым попыт на беларускія паперы быў шалёны.
Абмяркоўваем усё гэта ў жывым эфіры з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым. Эфір можна слухаць тут, а пытанні Сяргею задавайце на нашых старонках у сацсетках, дзе даступная live-трансляцыя.