15 лютага беларускі рубель вырас адносна ўсіх асноўных валют
15 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Усе асноўныя валюты патаннелі.
Курс долара ЗША панізіўся з 2,1679 да 2,1666 беларускага рубля. Курс еўра паменшаў з 2,4436 да 2,4432 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2497 беларускага (у чацвер — 3,2519).
У параўнанні з кошыкам валют курс рубля ўмацаваўся на 0,04%.