15 лютага ў Беларусі чакаецца плюсавая тэмпература
У аўторак, 15 лютага, у Беларусі ўначы будзе малавоблачна, а ўдзень прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Ападкаў не чакаецца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 па паўднёвым захадзе да -8 па ўсходзе Беларусі. Удзень прагназуецца 1-7 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.