А 16-й у эфіры Еўрарадыё кіраўнік "Кінаконга" Андрэй Кім
З 23 па 25 чэрвеня ў Мінску будуць паказваць "Маленькага прынца" ў беларускай агучцы. Пераклад стужкі на беларускую мову падрыхтавала кампанія "Кінаконг". Разам з паказамі будзе прэзентаванае "першае ў незалежнай Беларусі" выданне кнігі "Маленькі прынц" па-беларуску.
А 16-й (пасля выпуска навінаў) у студыі Еўрарадыё з'явіцца кіраўнік "Кінаконга" Андрэй Кім. Пагутарым з ім пра тое, ці гатовая публіка да фільмаў на беларускай мове, пра тое, навошта спатрэбіўся новы пераклад "Маленькага прынца" на беларускую, і шмат пра што іншае.
Эфір слухайце тут, а задаць пытанні Андрэю Кіму можна праз нашы сацеткі.