16 лістапада ў Беларусі прагназуюць туман і да 3 градусаў цяпла

16 лістапада ў Беларусі прагназуюць туман і да 3 градусаў цяпла

У сераду, 16 лістапада у Беларусі чакаецца туман. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца воблачнае надвор'е. Уначы па захадзе, а днём і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць ападкі: мокры снег, удзень па захадзе — з дажджом. У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд. На некаторых участках дарог захаваецца галалёдзіца. Па прагнозах сіноптыкаў, вецер будзе паўднёвы 4-9 метраў за секунду, парывамі ​​да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 5 марозу да 1 градуса цяпла. Удзень прагназуецца -3...+3 градусы.

У Мінску ўдзень воблачна, без ападкаў. Тэмпература паветра чакаецца каля нуля градусаў. Вецер будзе паўднёвы 6-8 метраў за секунду, парывамі да 11 метраў за секунду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі