1600 маладзечанцаў просяць Качанаву прадухіліць будаўніцтва сховішча фекалій

Тут плануюць пабудаваць сховішча фекалій

Тут плануюць пабудаваць сховішча фекалій / kraj.by

Жыхары некалькіх вёсак Маладзечанскага раёна, а таксама мясцовыя дачнікі пратэстуюць супраць будаўніцтва сховішча фекальных адходаў каля іх. Пад зваротам на адрас старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай падпісаліся каля 1680 чалавек, паведамляе kraj.by.

Зварот яны падпіскалі, калі даведаліся, што ўжо адбыўся тэндар на складанне праектна-каштарыснай дакументацыі па будаўніцтве сажалкі-назапашвальніка. Выйграла яго мінская праектная арганізацыя ТАА "Пасатпраект".

Збор подпісаў арганізаваў жыхар Краснага Андрэй Провадаў. "Подпісы збіралі чатыры дні — з панядзелка, 23 кастрычніка, да чацвярга, 26 кастрычніка, уключна. Мне нават цяжка сказаць, колькі чалавек хадзілі па вёсках і дачных участках на працягу гэтых дзён. Дзясяткі два — не менш", — прызнаецца мужчына.

Зварот да Качанавай з апісаннем праблемы заняў чатыры старонкі.

Пра тое, што ў Маладзечанскім раёне плануюць будаваць сховішча фекалій, стала вядома ў сакавіку. Месца выбралі побач з вёскамі Краснае і Івонцавічы Маладзечанскага раёна, дзе быў закінуты пясчаны кар'ер. Вазіць адходы плануецца з мінскай каналізацыі.

Мясцовыя жыхары заяўляюць, што ў выніку будзе нанесеная значная шкода экалогіі. Ужо больш за паўгода змагаюцца супраць будаўніцтва гэтага сховішча.
 

1600 маладзечанцаў просяць Качанаву прадухіліць будаўніцтва сховішча фекалій
Андрэй Провадаў / kraj.by
1600 маладзечанцаў просяць Качанаву прадухіліць будаўніцтва сховішча фекалій
Тут плануюць пабудаваць сховішча фекалій / kraj.by
1600 маладзечанцаў просяць Качанаву прадухіліць будаўніцтва сховішча фекалій
Маладзечанцы просяць Качанаву спыніць будаўніцтва сховішча фекалій / kraj.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі