16:43 Лех Валенса хоча, каб Еўра-2012 адбыўся ў Польшчы і Украіне

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса выказаўся ў падтрымку Польшчы і Украіны, якія прэтэндуюць на права правядзення фінальнай часткі чэмпіяната Еўропы па футболе ў 2012 годзе. Ліст адпаведнага зместу ён даслаў на адрас прэзідэнта Еўрапейскага футбольнага саюза Мішэля Плаціні. Страна-арганізатар Еўра-2012 вызначыцца 17-18 красавіка на паседжанні выканкама УЕФА. Акрамя Польшчы і Украіны чэмпіянат Еўропы жадаюць прымаць Харватыя з Вугоршчынай, а таксама Італія, паведамляе сайт unian.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі