16:45 Беларуская інтэлігенцыя — супраць храма Сувораву

Кіраўнікі шэрагу беларускіх грамадскіх арганізацый скіравалі ліст мітрапаліту Філарэту. Яны настойліва просяць кіраўніцтва Беларускага Экзархату адмовіцца ад ідэі пабудаваць у Кобрыне храм-помнік у гонар Аляксандра Суворава.

 Алесь Марачкін, Алесь Пашкевіч і Алег Трусаў у лісце нагадваюць, чым вызначыўся ў Беларусі расійскі палкаводзец — карнымі акцыямі, бязлітасным падаўленнем вызвольных паўстанняў.


«Просім Вас не рабіць паспешлівых, непрадуманых крокаў пры вырашэнні дадзенай праблемы, не гуляць пачуццямі простых вернікаў», — заклікаюць мітрапаліта Філарэта кіраўнікі Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Таварыства беларускай мовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі