17:08 Лётчыкі Беларусі вучацца сядаць на аўтадарогі
Беларускія
вайсковыя лётчыкі будуць саджаць самалёты на аўтадарогі. Сёлета для іх
уведзенае новае трэніровачнае практыкаванне.
На аўтамабільныя дарогі агульнага
карыстання здзейсняць пасадку самалёты Су-25 і МіГ-29. У красавіку для
лётчыкаў, якіх адабралі для незвычайнага практыкавання, будзе праведзены
адмысловы збор.
Паводле словаў начальніка авіяцыі Ваенна-Паветраных Сілаў і
Войскаў супрацьпаветранай
абароны генерал-маёра Міхаіла Лявіцкага, раней у Беларусі пасадка самалётаў на
аўтадарогі не практыкавалася, паведамляе «Інтэрфакс».