17:29 У Бельгіі рэкламуюць жонак напракат

Бельгійскія жаночыя прафсаюзы абураныя новай рэклямнай кампаніяй інтэрнэт-сайту Rent-a-wife (“Жонка напракат”), які прапануе “жонак” з дастаўкай дадому. 35-секундны ролік паказвае мужчыну, які ўпакоўвае адну з “жонак” у скрыню, каб падрыхтаваць да адпраўкі, у той час яму ў нераспакаваным выглядзе дастаўляюць новую “жонку”.

Старонка Rent-a-wife прапануе ўзяць у арэнду адначасова да 8 з 9 584 дзяўчын для выканання хатніх працаў, а таксама змяшчае водгукі няісных “задаволеных кліентаў”.

Адзін з заснавальнікаў кампаніі DVDPost, якая выпусціла гэты ролік, Бернар Уілмет заявіў, што рэклама задумывалася “несур’ёзнай” і “разлічанай на максімальны эфект”, аднак прызнаў, што ролік атрымаўся на мяжы безгустоўнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі