17:36 Віка Мароз застанецца ў Беларусі
Віка Мароз не падлягае міжнароднаму ўсынаўленню. Пра гэта заявіла дырэктар Нацыянальнага цэнтру ўсынаўлення Мінадукацыі
Наталля Паспелава.
Яна спаслалася на міжнароднае права, паводле якога дзіця, якое інтэграванае ў сям’ю на тэрыторыі краіны свайго паходжання і грамадзянства, не можа быць перададзенае на міжнароднае ўсынаўленне.
Нагадаем, у верасні мінулага года італьянская сям’я, у якой адпачывала дзяўчынка, адмовілася яе вяртаць на радзіму. Аднак Віку адшукалі і вярнулі ў Беларусь. Напрыканцы кастрычніка 2006 года яе аддалі ў сям’ю Васілеўскіх, дзе выхоўваецца яе старэйшы брат.