17:56 У Мінску асуджаныя кіраўнікі мадэльных агенцтваў

10 кіраўнікоў мадэльных агенцтваў Мінска, Гомеля, Віцебска і Полацка прызнаныя вінаватымі сталічным гарадскім судом у тым, што пастаўлялі беларускіх жанчын за мяжу для заняцця прастытуцыяй. Пра гэта паведамілі ў судзе. У прыватнасці прысуды вынесены кіраўнікам мадэльных агенцтваў "Зара", "Грацыя", "Мэдзісан".

Іх прыгаварылі да пазбаўлення волі на тэрміны ад 8 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і выплатай буйных грашовых кампенсацый пацярпелым. Слуханні па дадзенай справе праходзілі ў закрытым фармаце.


Інфармуе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі