18:52 Севярынца не выпусцяць да жніўня
Паўлу Севярынцу
адмовілі у датэрміновым вызваленні. З палітвязнем паразмаўляла нашая
карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская: «Сёння адбылося
паседжанне камісіі, якая
вырашала пытанне пра
датэрміновае вызваленне Паўла Севярынца.
Яно доўжылася амаль паўтары гадзіны.
Урэшце Севярынцу, асуджанаму да абмежавання волі за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу і шэсця супраць вынікаў рэферэндуму 2004 году, было адмоўлена ў датэрміновым вызваленні.
Як распавёў спадар Севярынец, ён выканаў усе неабходныя ўмовы (добра працаваў, не меў спагнанняў за парушэнне рэжыму), акрамя адной: Павел не выказаў раскаяння у здзейсненным “злачынстве”.
Павел Севярынец мае права даслаць скаргу на рашэнне камісіі ў Камітэт выканання пакаранняў і ў пракуратуру, але не збіраецца гэтага рабіць. Згодна з прысудам, на волю ён выйдзе 15 жніўня 2007 года».