19 лютага долар і еўра ў Беларусі працягнулі таннець
19 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае падаць — з 2,1574 да 2,1564 беларускага рубля. Курс еўра таксама зніжаецца — з 2,4390 да 2,4377 рубля. Працягвае расйі толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2572 беларускага (у панядзелак — 3,2566).
У параўнанні з кошыкам валют курс рубля не змяніўся.