2 кастрычніка ў Беларусі зноў выраслі курсы долара і расійскага рубля
2 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Каторы дзень запар расце курс долара ЗША — з 2,1157 да 2,1237 рубля. А вось еўра зноў патаннеў — з 2,4520 да 2,4459 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2497 беларускага (у панядзелак — 3,2249).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,45%.