20 абітурыентаў выдалілі з ЦТ па рускай мове за мабільныя тэлефоны

20 абітурыентаў выдалілі з ЦТ па рускай мове за мабільныя тэлефоны

20 абітурыентаў былі выдаленыя з цэнтралізаванага тэставання па рускай мове. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Мікалай Фяськоў.

Па яго словах, выдаленыя абітурыенты спрабавалі выкарыстоўваць мабільнікі, хаця яны, як і іншыя прылады сувязі, забароненыя разам са шпаргалкамі. Фяськоў нагадаў, што парушальнікам патрабаванняў не дазволяць сёлета здаваць іспыты — нават у рэзервовы дзень.

На цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове запісаліся 75 394 чалавекі. З іх на ЦТ не прыйшлі каля 2500 абітурыентаў, або 3,4%. Фяськоў назваў такі адсотак няяўкі дапушчальным пры вялікай колькасці зарэгістраваных.

Наступнае тэставанне чакае абітурыентаў 16 чэрвеня — гэта будзе грамадазнаўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі