200-годдзе Тараса Шаўчэнкі адсвяткавалі ў Брэсце (фота)

Была прэзентаваная ў перакладзе на беларускую мову кніга “Мастак”. Такі прамоўны складнік мелі  ўскладанне  кветак да помніка Кабзару і літаратурна-спеўная імпрэза. На ўскладанні кветак Генеральны консул Рэспублікі Украіна ў Брэсце Алег Мысык згадаў ворагаў Украіны і працытаваў паэта:



Алег Мысык: Будучы прарокам, Шаўчэнка глядзеў у будучыню. Мы следуем палымяным словам Шаўчэнкі: “Слава вам, рыцары вялікія, Богам не забытыя! Змагайцеся і пераможаце — вам Бог памагае. За вас воля, за вас слава і воля святая”.


Прысутным была прэзентаваная кніга “Мастак”, перакладзеная на беларускую мову да юбілею Кабзара сіламі Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Да помніка Тарасу Шаўчэнку на бульвары яго імя прыйшло каля ста аматараў яго творчасці і сяброў Украіны. Частка з іх узяла ўдзел у імпрэзе ў гарадской бібліятэцы. Там хітом быў “Заповіт” Шаўчэнкі з заклікам парваць кайданы і перамагчы ворагаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі