21% беларусаў верыць рублю, 53% — долару

21% беларусаў верыць рублю, 53% — долару

Еўрарадыё атрымала поўныя вынікі даследавання сакавіцкага даследвання сацыёлагаў з НІСЭПД. Згодна з імі, давер да нацыянальнай валюты ў Беларусі за апошнія гады прыкметна знізіўся. Сёння ёй давяраюць толькі 20,6% беларусаў, 52,7% аддаюць перавагу доларам. Дзесяць гадоў таму, у чэрвені 2006-га, было 28% і 46%.

Таксама значна выраслі чаканні новай дэвальвацыі рубля ў бліжэйшыя месяцы. 48,3% апытаных лічаць гэта вельмі рэальнай пагрозай, 33,7% — магчымай. Толькі 9,6% спадзяюцца, што гэтага не адбудзецца.

Згодна з даследаваннем НІСЭПД, толькі 12,7% апытаных лічаць, што сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў нашай краіне ў бліжэйшыя гады палепшыцца, 34,3% — што яна не зменіцца, а 42,9% перакананыя, што яна пагоршыцца.

21% беларусаў верыць рублю, 53% — долару
Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі