21 сакавіка ў Беларусі знізіўся толькі курс долара

21 сакавіка ў Беларусі знізіўся толькі курс долара

Па выніках таргоў, якія адбыліся 21 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Працягвае падаць курс долара ЗША — з 2,1057 да 2,0963 рубля, курс еўра вырас — з 2,3894 да 2,3925 рубля. Расійская валюта таксама падаражэла: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2894 беларускага (у сераду — 3,2756).

У параўнанні з кошыкам валют курс рубля аслабеў на 0,07%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі