21 студзеня ў Беларусі вырас толькі курс долара
21 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Павялічыўся толькі курс долара ЗША — з 2,1499 да 2,1506 беларускага рубля. Курс еўра пайшоў наніз — з 2,4501 да 2,4469 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2401 беларускага (у пятніцу — 3,2409).
У параўнанні з кошыкам валют рубель умацаваўся на 0,04%.