22 сакавіка ў Беларусі падаражэлі долар і расійскі рубель
21 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас пасля працяглага падзення — з 2,0963 да 2,1022 рубля, курс еўра пайшоў наніз — з 2,3925 да 2,3879 рубля. Курс расійскай валюты таксама вырас: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2896 беларускага (у чацвер — 3,2894).
У параўнанні з кошыкам валют курс рубля аслабеў на 0,07%.