22 студзеня ў Беларусі павялічыліся курсы долара і еўра

22 студзеня ў Беларусі павялічыліся курсы долара і еўра

Па выніках таргоў, якія прайшлі 22 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,1506 да 2,1556 беларускага рубля, таксама вырас і курс еўра — з 2,4469 да 2,4471 рубля. Курс расійскай валюты не змяніўся: як і ўчора, за 100 расійскіх рублёў даюць 3,2401 беларускага.

У параўнанні з кошыкам валют рубель аслабеў на 0,07%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі