25 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

25 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

Па выніках таргоў, якія адбыліся 25 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,0614 да 2,0745 беларускага рубля. Павялічыўся таксама курс еўра — з 2,2669 да 2,2809 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2306 беларускага рубля (у аўторак — 3,2378).

Курс беларускага рубля аслабеў да кошыка валют на 0,19%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі