28 лютага беларускі рубель вырас адносна ўсіх валютаў

28 лютага беларускі рубель вырас адносна ўсіх валютаў

Па выніках таргоў, якія адбыліся 28 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Рубель падаражэў адносна ўсіх асноўных валют.

Курс долара ЗША панізіўся мінімальна — з 2,1385 да 2,1384 рубля. Курс еўра таксама паменшаў не нашмат — з 2,4339 да 2,4336 рубля. Расійская валюта знізілася больш заўважна: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2463 беларускага (у сераду — 3,2521).

У параўнанні з кошыкам валют курс рубля ўмацаваўся на 0,07%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі