Сёння ў Баку пройдзе фінал футбольнай Лігі Еўропы

Сёння ў Баку пройдзе фінал футбольнай Лігі Еўропы

У сераду, 29 траўня, пройдзе фінал футбольнай Лігі Еўропы. На стадыёне "Алімпійскі" ў Баку сустрэнуцца лонданскія каманды "Чэлсі" і "Арсенал". Матч пачнецца а 22-й гадзіне паводле беларускага часу. У жывым эфіры яго пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

Тым часам, як піша брытанскае выданне The Sun, "Чэлсі" і мадрыдскі "Рэал" дамовіліся пра трансфер 28-гадовага Эдэна Азара. Яго сума складзе 130 мільёнаў еўра, а тыднёвы заробак футбаліста — 500 тысяч еўра. Бельгіец Азар паспяхова выступае за англійскі клуб ужо сем гадоў і зусім не супраць паспрабаваць свае сілы ў іншым моцным чэмпіянаце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі