30 студзеня ў Беларусі вырас толькі курс расійскага рубля
30 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1593 да 2,1584 беларускага рубля. Курс еўра таксама зменшыўся — з 2,4695 да 2,4683 рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2672 беларускага (у аўторак — 3,2558).
У параўнанні з кошыкам валют рубель аслабеў на 0,15%.