4 кастрычніка ў Беларусі будуць дажджы і парывісты вецер
4 кастрычніка ў Беларусі прагназуецца воблачнае надвор'е, днём з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы чакаюцца дажджы, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні ўмераны да парывістага. Уначы слупок тэрмометра пакажа +5...+11, удзень ён падымецца да 9-15 градусаў цяпла.
У наступныя двое сутак сіноптыкі прагназуюць дажджлівае і ветранае надвор'е.