4 лютага ў Беларусі падаражэлі долар і расійскі рубель

4 лютага ў Беларусі падаражэлі долар і расійскі рубель

Па выніках таргоў, якія прайшлі 4 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,1575 да 2,1583 беларускага рубля. Курс еўра працягвае зніжацца — з 2,4705 да 2,4703 рубля. Расійская валюта сёння ўмацавалася: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2899 беларускага (у пятніцу — 3,2884).

У параўнанні з кошыкам валют рубель аслабеў на 0,04%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі