4 верасня ў Мінску пачнецца суд над польскімі шпіёнамі
Судовыя слуханні па справе польскіх шпіёнаў пачнуцца 4 верасня ў ваеннай калегіі Вярхоўнага суда. Справу будуць разглядаць пры зачыненых дзвярах. Інфармацыя пра польскіх шпіёнаў з’явілася ў беларускіх СМІ ў сярэдзіне ліпеня. Тады стала вядома, што ў агентурную сетку ўваходзілі чацвёра вайскоўцаў беларускага войска і расійскі афіцэр.
Паводле версіі КДБ, іх цікавілі ваенна-стратэгічныя аб’екты Беларусі. Крымінальная справа заведзеная па артыкуле 356-1 КК “Здрада дзяржаве ў форме шпіянажу”. Артыкул прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Варта нагадаць, што 4 верасня таксама пачнецца разгляд крымінальных справаў маладафронтаўцаў Івана Шылы і Насты Азаркі.
Наша ніва