47-гадовага рэзервіста асудзілі на год папраўчых работ за ігнараванне збораў

47-гадовага рэзервіста асудзілі на год папраўчых работ за ігнараванне збораў

У Брэсце асудзілі на год папраўчых работ 47-гадовага мужчыну, які ўхіліўся ад яўкі на зборы, піша tut.by.

8-9 лютага праводзіліся пазапланавыя праверачныя зборы ад Мінабароны. Супрацоўнікі брэсцкага ваенкамата 8 лютага раздалі позвы. Адну з іх мусіў атрымаць 47-гадовы работнік аднаго з буйных прадпрыемстваў горада. У аддзеле кадраў мужчыну паведамілі пра позву, якая прыйшла на яго імя, але ён адмовіўся атрымліваць яе. Супрацоўнік ваенкамата папярэдзіў брэстаўчаніна пра адказнасць, але той стаяў на сваім. 

У той жа дзень пасля працы мужчына прыехаў у ваенкамат і растлумачыў, што не можа прысутнічаць на зборах па сямейных абставінах. Яго зноў папярэдзілі пра адказнасць за ўхіленне. У ваенкамаце брэстаўчаніну параілі прыйсці 9 лютага на зборны пункт і падаць заяву аб немагчымасці ўдзельнічаць у зборах па асабістых прычынах. Аднак мужчына адмовіўся браць позву і на зборны пункт не з'явіўся.

У выніку на яго пачалі крымінальную справу. А 14 чэрвеня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў рэзервіста вінаватым ва ўхіленні ад яўкі на зборы. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе 1 года папраўчых работ з утрыманнем 15% заробку. Памочнік пракурора горада Ягор Кронда кажа, што калі б брэстаўчанін у той дзень прыйшоў на зборны пункт, яго заяву, хутчэй за ўсё, задаволілі б, бо рэзервістаў звычайна набіраюць з запасам.

Прысуд пакуль што не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі