5 лютага ў Беларусі вырас толькі курс расійскага рубля
5 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША знізіўся — з 2,1583 да 2,1579 беларускага рубля. Курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,4703 да 2,4639 рубля. Курсрасійскай валюты зноў вырас: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2918 беларускага (у панядзелак — 3,2899).
У параўнанні з кошыкам валют рубель умацаваўся на 0,04%.