5 пацярпелых падчас здарэння ў шахце "Беларуськалія" завезлі ў мінскія бальніцы

5 пацярпелых падчас здарэння ў шахце "Беларуськалія" завезлі ў мінскія бальніцы

5 пацярпелых падчас здарэння ў шахце "Беларуськалія" завезлі ў мінскія бальніцы, паведамляе тэлеканал АНТ са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя. Двое чалавек, якія знаходзіліся ў рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы ў Салігорску і ў якіх цяжкія траўмы, цяпер у Бальніцы хуткай меддапамогі, трое чалавек — у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. У іх складаныя пераломы.

Як паведамляла Еўрарадыё, 4 сакавіка ў шахце на глыбыні больш за 600 метраў падземная машына, якая перавозіла людзей, сутыкнулася з горнай выпрацоўкай. Пацярпелі восем рабочых. У бальніцы ад атрыманых траўмаў памёр кіроўца машыны. Аднаго пацярпелага з бальніцы адпусцілі. У салігорскай бальніцы на лячэнні знаходзіцца адзін рабочы. Яго стан стабільны. Мяркуецца, што ўжо праз некалькі дзён яго перавядуць на амбулаторнае лячэнне.

Следчы камітэт паведамляе, што абставіны здарэння высвятляюцца, прызначаны экспертызы, ідуць допыты. Крымінальную справу распачалі па факце прычынення смерці па неасцярожнасці (ч. 1 арт. 144 КК).

5 пацярпелых падчас здарэння ў шахце "Беларуськалія" завезлі ў мінскія бальніцы
Машына ў шахце / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі